У тэрарыстаў у Луганску з'явіліся танкі, няма толькі авіяцыі
Уначы ў розных раёнах Луганскай і Данецкай абласцей Украіны працягваліся баі паміж украінскімі падраздзяленнямі і прарасійскімі баевікамі.
Паводле дадзеных украінскага эксперта, кіраўніка групы "Інфармацыйнае Супраціўленне" Дзмітрыя Тымчука, незаконныя ўзброеныя фармаванні штурмавалі вайсковую часць у Арцёмаўску. Атака была адбітая, адзін вайсковец паранены, пра страты сярод нападнікаў нічога невядома.
Баі працягваліся і каля Краснага Лімана. Да баевікоў увесь час падыходзяць падмацаванні, сцвярджае Тымчук. Украінскія сілавікі захапілі браніраваную разведвальна-дазорную машыну і грузавік з буйнакаліберным кулямётам.
Трывожныя звесткі прыйшлі з Луганска, куды ўвайшла калона бронетэхнікі тэрарыстаў — два танкі Т-64 і 5 бронетранспарцёраў.
Фота — АР