Удзельнікі Еўрамайдана забараняюць падпісваць пагадненне аб далучэнні Украіны да МС
Рэзалюцыя, якая забараняе Віктару Януковічу падпісваць пагадненне аб далучэнні Украіны да Мытнага саюза Расіі, Беларусі і Казахстана, прынятая сёння ўдзельнікамі народнага веча "Дзень годнасці" на Еўрамайдане ў Кіеве.
"Мы катэгарычна забараняем падпісваць пагадненне аб далучэнні Украіны да Мытнага саюза. На 18 гадзін 17 снежня — дату магчымага падпісання пагаднення — Майдан
пастанаўляе сабраць чарговае народнае веча, каб сотні тысяч людзей самой сваёй прысутнасцю перасцераглі Януковіча ад акта дзяржаўнай здрады. А ў выпадку, калі ён праігнаруе наша папярэджанне, каб мы
маглі прыняць аператыўныя рашэнні для абароны суверэнітэту Украіны і самога права на яе існаванне як незалежнай дзяржавы", — цытуе тэкст рэзалюцыі агенцтва УНИАН.
Украіна больш не будзе "губерняй Расійскай імперыі", Украіна абавязкова будзе членам Еўрасаюза, падкрэсліваецца ў рэзалюцыі.
17 снежня ў Маскве пад старшынствам прэзідэнтаў Віктара Януковіча і Уладзіміра Пуціна павінна прайсці пасяджэнне ўкраінска-расійскай міждзяржаўнай камісіі.
БелаПАН