Польскія дэпутаты ўсталявалі намёт на Еўрамайдане
Чальцы польскага Сейма ўсталявалі палатку на Майдане Незалежнасці ў Кіеве. Палякі частуюць прысутных нацыянальнай стравай бігас.

Фота clashot.com
Пра гэта паведаміла дэпутат Сэйма Малгажата Гасеўска. М. Гасеўска:
— Вельмі даўно я не адчувала сябе такім свабодным чалавекам, як у вас на Майдане. Нам хацелася прадэманстраваць вам сваю падтрымку.
Таксама яна паведаміла, што ў польскім намёце будуць раздаваць польскую нацыянальную страва бігас. Гасеўска адзначыла, што мае намер сама правесці ноч у лагеры для таго, каб праявіць салідарнасць з украінцамі і сваёй прысутнасьцю як чалавек з дыпламатычным пашпартам гарантаваць бяспеку Еўрамайдана.