Лех Валенса: няма Еўропы без Украіны

Так былы лідар польскай “Салідарнасці” пракаментаваў сітуацыю ў гэтай краіне.



pic_13589088841.jpg

“Няма Еўропы без Украіны, — заявіў Лех Валенса, наведваючы свае родныя мясціны паблізу Плоцка. На думу былога прэзідэнта Польшчы, адзіным рашэннем у сённяшняй сітуацыі з’яўляецца дыялог. На думку Леха Валенсы, міжнародная супольнасць, у тым ліку і Польшча, павінна пераканаць у гэтым афіцыйны Кіеў. 

Гарантам празрыстасці такіх перамоваў быў бы назіраючы за імі “ўвесь свет, у тым ліку Польшча”.

Паводле словаў Леха Валенсы, нельга адразаць Украіну ад Расіі, ад якой яна моцна залежыць. На думку экс-прэзідэнта, калі Расея “адлучыцца” ад Украіны, то Еўрапейскі саюз не будзе ў стане пакрыць страты ад гэтага для Украіны.

www.radyjo.net

Лех Валэнса ўпэўнены, што ЕС павінен пераканаць Расію ў тым, што Масква таксама скарыстаецца з далучэння Украіны да ЕС.