Украіна. Лідар крымскіх незалежнікаў арыштаваны

Першы прэзідэнт Крыму Юры Мяшкоў, які вярнуўся на паўвостраў пасля выгнання ўкраінскімі ўладамі ў 1990-х гадах, затрыманы супрацоўнікамі Службы бяспекі Украіны ў Ялце. Мяшкоў прыбыў у Крым з Масквы 2 ліпеня пасля больш чым 15 гадоў адсутнасці. Напярэдадні першы прэзідэнт Крыма заявіў пра сваё вяртанне да грамадска-палітычнай дзейнасці і заклікаў крымчан змагацца за аднаўленне Канстытуцыі Рэспублікі ўзору 1992 года, якая гарантавала максімальную незалежнасць ад Кіева.

Першы прэзідэнт Крыму Юры Мяшкоў, які вярнуўся на паўвостраў пасля выгнання ўкраінскімі ўладамі ў 1990-х гадах, затрыманы супрацоўнікамі Службы бяспекі Украіны ў Ялце. Мяшкоў прыбыў у Крым з Масквы 2 ліпеня пасля больш чым 15 гадоў адсутнасці. Напярэдадні першы прэзідэнт Крыма заявіў пра сваё вяртанне да грамадска-палітычнай дзейнасці і заклікаў крымчан змагацца за аднаўленне Канстытуцыі Рэспублікі ўзору 1992 года, якая гарантавала максімальную незалежнасць ад Кіева. Ён таксама заявіў пра тое, што "прышлая" ўлада (зараз у Крыму гаспадарыць данецкі клан) ужо “праліла кроў прадстаўнікоў крымскага народа. Юры заклікаў аб'яднацца ў няўрадавыя грамадскія арганізацыі — Народны трыбунал рэспублікі і Грамадскі парламент рэспублікі. Адразу пасля скандальных заяў цяперашні старшыня ўрада Крыму Васіль Джарты паведаміў, што выказванні Мяшкова павінны стаць нагодай для распачаця супраць яго крымінальнай справы. Так і сталася. Праўда, не вядома, што будзе далей, паколькі Мяшкоў мае грамадзянства Расійскай Федэрацыі.
Па матэрыялах украінскай прэсы