Украіна. Супраць УПЦ МП па выніках Вялікадня адкрылі пяць крымінальных спраў

Украінская паліцыя пачала расследаваць парушэнне каранціну, якое адбылося ў лаўрах і храмах Маскоўскага патрыярхату.

Вялікдзень у Свята-Успенскай Святагорскі лаўры

Вялікдзень у Свята-Успенскай Святагорскі лаўры

Падчас Велікодных набажэнстваў усяго ва Украіне паліцыя зафіксавала 19 парушэнняў каранціну, у пяці выпадках былі распачатыя крымінальныя справы. Пра гэта ў панядзелак, 20 красавіка, паведамляе са спасылкай на каментар дарадцы міністра ўнутраных спраў Юрыя Тандзіта. Ён падкрэсліў, што перш за ўсё размова ідзе пра рашэнні настаяцеляў канкрэтных храмаў, якія дапусцілі вялікую колькасць людзей у цэрквы.

Адзначаецца, што 4 справы былі распачатыя ў Данецкай вобласці і 1 — у Цярнопальскай.

"Пытанне ў нас да святароў, да тых, хто свядома запусціў людзей, хоць ведаў, што ёсць каранцінныя мерапрыемствы. І святары ўсё роўна парушылі каранцін", —сказаў Тандзіт.

Паводле яго слоў, усе пяць крымінальных спраў звязаныя з парушэннямі ў цэрквах Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату. Найбольш грубыя парушэнні былі ў Пачаеўскай лаўры на Цярнопальшчыне і ў Святагорскай лаўры ў Данецкай вобласці. Напрыклад, у Святагорскай лаўры на Данбасе сабраўся вялікі натоўп вернікаў, нягледзячы на каранцін. Людзі падчас набажэнства стаялі вельмі шчыльна, пры гэтым большасць з іх не мела нават масак.

2493227.png

Дарадца кіраўніка МУС адзначыў, што размаўляў з вялікай колькасцю святароў, у тым ліку і Маскоўскага патрыярхату, і многія з іх былі "здзіўленыя і абураныя" тым, што адбылося ў Пачаеве ды ў Данецкай вобласці.

Аднак парушэнні каранціну ва Украіне на Вялікдзень не былі масавымі, большасць людзей прыслухоўваліся да заклікаў не хадзіць у храмы. Так, у мінулым годзе ў велікодных мерапрыемствах ва Украіне прынялі ўдзел амаль 7 мільёнаў ​​чалавек, а ў гэтым годзе — толькі 130 тысяч.

 Паводле korrespondent.net