Украіна пабудуе "Марскую сцяну" сумесна з ЗША

Кіеў пры дапамозе амерыканскіх тэхналогій мае намер стварыць сістэму кантролю за марскімі акваторыямі.



azov_sea_sat.jpg

Паводле першага намесніка кіраўніка Дзяржпагранслужбы Васіля Сэрвацюка, служба разглядае актуальнасць пагроз у Азоўскім моры і на іншых марскіх участках, таму мае намер стварыць праект "Марская сцяна". Пры распрацоўцы асаблівая ўвага будзе надавацца сістэмам ранняга выяўлення пагроз. Для гэтых мэтаў вывучаецца досвед украінскіх і замежных пастаўшчыкоў сістэмы назірання.

У прыватнасці, Дзяржпагранслужба разглядае варыянт выкарыстання амерыканскіх тэхналогій. Да рэалізацыі праекта Украіна прыцягне амерыканскую кампанію AERO CRAFT.

Нагадаем, што ва Украіне ўжо быў праект пад назвай "Сцяна", які пазней быў перайменаваны ў "Еўрапейскі вал". Гаворка ідзе пра будаўніцтва ўмацаванняў на мяжы з Расіяй. На рэалізацыю праекта Кіеў плануе выдаткаваць за тры гады 200 мільёнаў долараў.

www.radyjo.net