Украіна рыхтуе доказы для міжнароднага суда па Расіі

Украіна збірае доказы, якія сведчаць аб падтрымцы Расіяй тэрарызму — для таго, каб расійскія чыноўнікі, адказныя за гэта, былі пакараныя адпаведным чынам у міжнародных судах.



sudaangaaga.jpg

«Мы будзем фіксаваць факты з боку Расійскай Федэрацыі аб перадачы зброі, факты фарміравання дыверсійных груп, незаконнага перасячэння імі дзяржаўнай мяжы для таго, каб службовыя асобы РФ, якія давалі такія ўказанні, былі пакараныя адпаведным чынам», — на прэс-канферэнцыі ў Варшаве заявіў міністр юстыцыі Украіны Павел Пятрэнка, перадае ўласны карэспандэнт Укрінформ у Польшчы.

Ён падкрэсліў, што адказнасць за такога роду міжнародныя крымінальныя злачынствы не мае тэрмінаў даўніны, і міжнародныя крымінальныя суды ў будучыні змогуць разгледзець усе справы, якія тычацца расійскіх чыноўнікаў, якія маюць дачыненне да дзейнасці тэрарыстычных груп на тэрыторыі Украіны.

Разам з тым Пятрэнка нагадаў, што ўкраінцы, якія былі ўцягнутыя ў сепаратысцкія працэсы, але не здзейснілі цяжкіх злачынстваў, пасля складання зброі будуць вызваленыя ад адказнасці. «Але ні амністыі, ні перамоваў з тэрарыстамі, якія забівалі, катавалі і захоплівалі мірных людзей, ваенных і міжнародных назіральнікаў, не можа быць», — падкрэсліў міністр.