Інаўгурацыя Парашэнкі пройдзе на Майдане 7 чэрвеня

Інаўгурацыя новаабранага прэзідэнта Украіны пройдзе на Майдане Незалежнасці ў Кіеве 7 чэрвеня. Адпаведнае распараджэнне падпісаў у чацвер в. а. прэзідэнта, спікер Вярхоўнай Рады Аляксандр Турчынаў.



poroshenko.jpg

«Улічваючы вялікае значэнне для зацвярджэння еўрапейскага выбару Украіны мірных акцый пратэсту на Майдане Незалежнасці у Кіеве на працягу лістапада 2013 года — лютага 2014 года, аддаючы даніну загінулым удзельнікам гэтых акцый, і ў адпаведнасці з артыкулам 112 Канстытуцыі Украіны: правесці на Майдане Незалежнасці ў Кіеве ўрачыстасці з нагоды ўступлення на пасаду новаабранага прэзідэнта Украіны», — гаворыцца ў дакуменце, размешчаным на афіцыйным сайце кіраўніка дзяржавы.

Турчынаў таксама даручыў стварыць рабочую групу па забеспячэнню правядзення урачыстасцяў на Майдане, у якую, у прыватнасці, ўвойдуць Віталь Ярэма, Віталь Клічко, Яўген Нішчук і Уладзімір Бандарэнка.

25 мая прайшлі выбары прэзідэнта Украіны. Па выніках перамогу ў першым туры пераканаўча набыў Пётр Парашэнка.

Тиждень.ua