Разборкі паміж тэрарыстамі: батальён «Усход» выгнаў з Данецкай абладміністрацыі прыхільнікаў ДНР
Узброеныя гранатамётамі байцы батальёна «Усход» выгналі з будынку Данецкай аблдзяржадміністрацыі прыхільнікаў так званай «Данецкай народнай рэспублікі».
«Усіх прыхільнікаў ДНР якія традыцыйна збіраюцца на плошчы перад будынкам, адціснулі за перыметр на адлегласць да 50 метраў. Прыхільнікам ДНР, якія выконваюць «гуманітарную функцыю», таксама ў тэрміновым парадку загадалі пакінуць будынак», — гаворыцца ў паведамленні Укрінформ.
Данецкая аблдзяржадміністрацыя акружаная баевікамі па перыметры, некаторыя з іх знаходзяцца ў будынку.
Такія дзеянні батальёну «Усход», па чутках, звязаныя з барацьбой з марадзёрствам у шэрагах ДНР, у прыватнасці, разрабаваннем прыхільнікамі ДНР гіпермаркета «Метро».
Нагадаем, батальён «Усход» — узброенае фарміраванне прарасійскіх актывістаў Данбаса. Па паведамленнях СМІ і відавочцаў, батальён укамплектаваны з былых супрацоўнікаў ўкраінскіх спецслужбаў («Альфа» і «Беркут»), рускіх добраахвотнікаў, а таксама добраахвотнікаў з Чачні.