ЦВК Украіны апрацавала 100% пратаколаў: Парашэнка — прэзідэнт

Цэнтральная выбарчая камісія Украіны апрацавала 100% электронных пратаколаў участковых выбарчых камісій аб выніках галасавання на пазачарговых выбарах прэзідэнта Украіны. У Парашэнкі — 54,7% галасоў, у Цімашэнкі — 12,81%.



porosh1.jpg

Як перадае карэспандэнт УНІАН, Пётр Парашэнка атрымаў 54,7% галасоў выбаршчыкаў, Юлія Цімашэнка — 12,81%, Алег Ляшко — 8,32%, Анатоль Грыцэнка — 5,48%, Сяргей Цігіпка — 5,23%, Міхаіл Добкін — 3,03%, Вадзім Рабіновіч — 2,25%.

Астатнія кандыдаты на пасаду прэзідэнта атрымалі менш за 2% галасоў выбаршчыкаў.

Колькасць галасоў выбаршчыкаў, згодна з апрацаваным электроннымі пратаколамі складае 17 млн 774 тыс. 827.