Украінцам могуць адмяніць еўравізы да канца года

Кіраўнік прадстаўніцтва Еўракамісіі ва Украіне Ян Томбінскі верыць у тое, што ўжо да канца бягучага года Украіна зможа дасягнуць бязвізавага рэжыму з Еўрасаюзам. Пра гэта ён сказаў на міжнароднай канферэнцыі «Імплементацыя пагаднення аб асацыяцыі: з чаго пачынаць?».



vis_shengen.jpg

«Для ўвядзення бязвізавага рэжыму трэба разабрацца ва ўкраінскім парламенце тэхнічныя працэдуры з афармленнем пашпартоў і дакументацыі», — цытуе Томбінскага «Ліга.net».

Як заяўляў міністр юстыцыі Украіны Павел Пятрэнка, Украіна можа атрымаць бязвізавы рэжым з Еўрасаюзам ўжо ў 2014 годзе.

Нагадаем, Вярхоўная Рада прыняла чатыры закона, неабходныя для спрашчэння візавага рэжыму для Украіны з краінамі ЕС. Раней улады Украіны і прадстаўнікі ЕС заяўлялі, што пасля прыняцця гэтых законаў Украіны атрымае магчымасць аформіць бязвізавы рэжым з краінамі Еўрасаюза ў пачатку 2015 года.