Вадзім Цітушка падтрымаў Еўрамайдан і асудзіў «Беркут»
Вадзім Цітушка ў інтэрв'ю праграме «Грошы» заявіў, што ён асуджае дзеянні сілавікоў у Кіеве і гатовы падтрымаць Еўрамайдан, але не можа, бо па рашэнні суда не мае права ўдзельнічаць у мітынгах. Каб неяк выказаць сваю падтрымку, ён наламаў для Еўрамайдану дроваў. У літаральным сэнсе.
«Беркут займаецца самавольствам», — кажа Вадзім Цітушка.
«Казак Міхаіл Гаўрыляк, якога раздзелі дагала — нельга так прыніжаць чалавека. Гэта беспрадзел», — мяркуе Цітушка.
Хлопец кажа, што вобраз, які яму навязваюць (ад яго прозвішча пайшло найменне «цітушкі», якімі называюць ва Украіне маладых людзей-правакатараў), памылковы. «Я
адэкватны малады чалавек, які ў свой час памыліўся».
Згодна з судовым выракам Вадзіму 2 гады забаронена ўдзельнічаць у любых палітычных акцыях або мітынгах. Ад людскога гневу ён хаваецца ў родным горадзе — Белай Царкве. Раней
паведамлялася, што Цітушка хацеў бы прыехаць на Еўрамайдан і падтрымаць людзей.
Каб сімвалічна падтрымаць людзей, якія мерзнуць на дзвюх «майданах», Вадзім Цітушка перад камерай накалоў дроваў для ўкраінскіх мітынгоўцаў. Але на
Антымайдане «правакацыйныя дровы» не прынялі. Тады як на Еўрамайдане,
хоць і вельмі здзівіліся, ад дроваў не адмовіліся. І гатовыя дараваць неразумнаму Цітушку.