Форум Еўрамайданаў вызначыў, якім мае быць тэхнічны ўрад

На пазачарговым форуме Еўрамайданаў, які адбыўся ў суботу ў Кіеве, дэлегаты з 46 «майданаў » Украіны вызначылі кірункі дзейнасці пераходнага тэхнічнага ўраду (ураду народнага даверу).



urad_narodnaha_davieru.jpg

«Тэхнічны ўрад павінен забяспечыць правапарадак у краіне і падпісаць нарэшце пагадненне з Еўрасаюзам. Сярод крытэраў да чальцоў ураду з'яўляюцца: высокія маральныя і рэпутацыйныя якасці, праўдзівасць прадстаўленай інфармацыі пра сябе, згоду на асаблівы рэжым кантролю і праходжанне паліграфа, адсутнасць карупцыйных правапарушэнняў, незалежнасць ад алігархічных груп і злачынных груповак. Неўваходжанне ў органы выканаўчай улады ў перыяд кіравання рэжыму Януковіча»,


— пералічыў дэлегат з Харкава Дзьмітры Піліпчук.
Удзельнікі форуму таксама вырашылі стварыць каардынацыйны цэнтар на Майдане, а пасьля завяршэння супрацьстаяння ствараць грамадзкія суды і распаўсюджваць петыцыі, як спосаб ўнясення законапраектаў.
На форуме ўдзельнікі прынялі некалькі дакументаў з прапановай аб расфармаванні спецпадраздзялення «Беркут», стварэнне базы злачынстваў супраць пратэстоўцаў, а таксама асуджэнне асобных заяваў расійскіх палітыкаў.
Экс-міністар унутраных справаў Юры Луцэнка, які на Форум Еўрамайданаў быў дэлегаваны ад Рады Майдану, падкрэсліў, што цяпер галоўнай задачай з'яўляецца не прыняцце рэзалюцый і абмеркаванне дзеянняў пасля завяршэння супрацьстаяння, а неадкладнае «перацягванне» праўладных дэпутатаў на бок апазыцыі. Таксама ён заклікаў актывізаваць дзеянні Еўрамайданаў на месцах. Менавіта гэта, паводле яго словаў, можа пераламаць сытуацыю ў парлямэнце.
Наступны — другі планавы форум Еўрамайданаў адбудзецца 9 лютага ў Адэсе.

svaboda.org