Барак Абама падтрымаў украінцаў
ЗША будуць падтрымліваць ўкраінскі народ у яго жаданні мірна выказваць пратэст, заявіў у штогадовым звароце да Кангрэсу прэзідэнт ЗША Барак Абама.
«Ва Украіне мы падтрымліваем прынцып, што ўсе людзі маюць права выказваць сваё меркаванне свабодна ды мірна і прымаць удзел у будучыні сваёй краіны», — прэзідэнт сказаў Абама.
Раней віцэ-прэзідэнт ЗША Джо Байдэн папярэдзіў улады Украіны пра магчымыя санкцыі і заклікаў іх адклікаць міліцыю з цэнтра Кіева і не ўводзіць надзвычайнае становішча.
Гаворачы пра знешнепалітычныя дасягненні ЗША, Абама адзначыў: саюз ЗША з еўрапейскімі дзяржавамі з’яўляецца самым трывалым ў гісторыі, і заявіў, што Злучаныя Штаты гатовыя падтрымаць тых, хто будуе ў сваіх краінах дэмакратыю.
Што тычыцца сітуацыі ва Украіне, Барак Абама сказаў: «ЗША лічаць, што ўсе грамадзяне павінны мець права свабодна і мірна выказваць сваё меркаванне».
У сваёй знешняй палітыцы, кажа Абама, Злучаныя Штаты кіруюцца верай у роўнасць кожнага чалавека, незалежна ад яго расы, веравызнання, перакананняў або сэксуальнай арыентацыі. Пацверджанне гэтаму свет убачыць на наступным тыдні, калі амерыканская зборная прыме ўдзел у цырымоніі адкрыцця Алімпійскіх гульняў у Сочы, сказаў прэзідэнт Абама.
Прэзідэнт Абама заявіў, што краіна паспяхова пераадольвае наступствы самой зацяжной у яе гісторыі рэцэсіі. Сёння ў ЗША самы нізкі за апошнія пяць гадоў узровень
беспрацоўя, а ў прамысловым сектары эканомікі ствараюцца новыя працоўныя месцы — упершыню з дзевяностых гадоў 20 стагоддзя
Абама адзначыў таксама, што дэфіцыт дзяржаўнага бюджэту за час яго прэзідэнцтва скараціўся ў два разы і што цяпер Злучаныя Штаты, а не Кітай, лічацца самай
прывабнай краінай для інвестыцый.
Барак Абама заклікаў Кангрэс падтрымаць прапанаваныя ім крокі па барацьбе з сацыяльнай няроўнасцю. Пры гэтым ён падкрэсліў, што гатовы скарыстаць паўнамоцтвы, якімі ён надзелены Канстытуцыяй ЗША і дзейнічаць у абыход Кангрэса, калі заканадаўцы не падтрымаюць ягоныя ініцыятывы. Ён, у прыватнасці, сказаў што ў бліжэйшы час падпіша дырэктыву пра павышэнне мінімальных заробкаў для некаторых катэгорый працаўнікоў.