Вялікабрытанія. Інфарматар паліцыі раскалоўся
Скандалам закончыўся судовы працэс над эколагамі, якіх абвінавацілі ў арганізацыі дыверсіі на электрастанцыі каля Нотынгема. Яшчэ да пачатку працэсу іх давялося выпусціць. Прычынай стаў учынак паліцэйскага інфарматара, які доўгі час працаваў у шэрагах «зялёных». Ён адмовіўся даваць паказанні супраць падазраваных, а без яго сведчанняў абвінаваўчы бок не змог аргументаваць сваю версію. Справу зачынілі. Інфарматар таксама прызнаўся на публіцы, што быў агентам МУС. Яго завуць Марк Кенэдзі. Па яго словах, як агент паліцыі ён пачаў працаваць з 2003 года.
Скандалам закончыўся судовы працэс над эколагамі, якіх абвінавацілі ў арганізацыі дыверсіі на электрастанцыі каля Нотынгема. Яшчэ да пачатку працэсу іх давялося выпусціць. Прычынай стаў учынак
паліцэйскага інфарматара, які доўгі час працаваў у шэрагах «зялёных». Ён адмовіўся даваць паказанні супраць падазраваных, а без яго сведчанняў абвінаваўчы бок не змог аргументаваць
сваю версію. Справу зачынілі. Інфарматар таксама прызнаўся на публіцы, што быў агентам МУС. Яго завуць Марк Кенэдзі. Па яго словах, як агент паліцыі ён пачаў працаваць з 2003 года. Дзякуючы сваёй
радыкальнай рыторыцы, Марк хутка зрабіў кар’еру. Як эмісар наведаў аж 22 краіны, дзе меў кантакты з радыкальнымі эколагамі, збіраў пра іх інфармацыю. Апафеозам яго дзейнасці магла стаць
справа, звязаная са станцыяй у Нотынгеме. Па наводцы Кенэдзі паліцыя арыштавала 114 радыкальных «зялёных». Рыхтаваўся буйны працэс, які, аднак, з-за Марка, у якога спрацавала
сумленне, так і не адбыўся. Прызнанні Марка, між тым, пагражаюць міжнародным скандалам. Іншыя краіны «крот» наведваў пад чужым прозвішчам і па фальшывым пашпарце. Германія ўжо
патрабавала ад Лондана патлумачыць інцыдэнт.
Па матэрыялах «Lewica» (Польшча)