З Луганска па зялёным калідоры выбраліся 2000 жыхароў
З Луганска па зялёным калідоры выбраліся 2000 луганчан, больш за палову з іх — у першых днях жніўня, — паведамляе kp.ua.
З Луганска можна выбрацца толькі на аўто. Фота: Сяргей Кандрашоў, snob.ru
Каля 2 тысяч луганчан шчасліва пакінулі Луганск праз гуманітарны калідор, паведамляе УНП са спасылкай на прэс-службу Луганскай абласной дзяржадміністрацыі.
— Ужо амаль 2 тысячы жыхароў пакінулі Луганск за час працы гуманітарнага калідора. Больш за палову з іх — за апошнія тры дні. Так, у суботу, 2 жніўня, ім скарысталіся 367 чалавек на 98 машынах, у нядзелю, 3 жніўня — 510 на 110 аўтамабілях, у панядзелак, 4 жніўня, — 363 на 80 аўто, — гаворыцца ў паведамленні.
Нагадаем, гуманітарны калідор для жыхароў Луганску, якія жадаюць пакінуць горад, быў адкрыты 29 ліпеня.