Замежныя СМІ пра Беларусь: 25 красавіка — 3 мая
22 красавіка Лукашэнка пачаў свой штогадовы зварот да нацыі, падкрэсліўшы неабходнасць аб'яднання ў часы крызісу, а таксама папярэдзіўшы аб небяспецы ўнутраных рознагалоссяў. Гэта далёка не новая тэма ў яго рыторыцы, але на гэты раз Лукашэнка выкарыстаў украінскі крызіс, каб адлюстраваць сябе гарантам беларускай стабільнасці і суверэнітэту.

У той жа час Беларусь рыхтуецца правесці ў сябе Чэмпіянат свету па хакеі. Чакаецца, што на гэта мерапрыемства прыедуць 70 000 турыстаў з больш чым 50 краін. На фоне хаосу на Украіне Беларусь падасца ім адкрытай і стабільнай дзяржавай, хай нават на час чэмпіянату. Павышаную ўвагу да Мінска можа стаць для Захаду шанцам перагледзець свой катэгарычны падыход да палітыкі Мінска. Замест таго, каб лічыць Мінск абсалютнай дыктатурай, заходнія аналітыкі павінны больш уважліва паставіцца да фарміравання грамадскай думкі і палітыкі гэтай краіны.
«The National Interest» (ЗША)
Няма ў саюзнікаў адзінства і з нагоды ўкраінскіх падзей. Лукашэнка прызнае, што Крым — расійская тэрыторыя толькі дэ-факта. «Дэ-юрэ — не, таму што няма ніякіх пагадненняў», — сказаў ён з гэтай нагоды, адказваючы на пытанні дэпутатаў падчас штогадовага Паслання. Не падтрымлівае беларускі прэзідэнт і ідэю федэралізацыі ўсходняй суседкі. І, нарэшце, афіцыйны Мінск нават не задумаўся над тым, прызнаваць ці не новую ўкраінскую ўладу. «Там нашы інтарэсы, у імя інтарэсаў мы д’ябла прызнаем», — сказаў ён (Лукашэнка). На фоне такіх выказванняў запэўніванні ў адданасці і вернасці Расіі выглядаюць, на думку экспертаў, не вельмі пераканаўча, а значыць, могуць выклікаць пытанні ва Уладзіміра Пуціна.
«Независмая газета» (Расія)
Увага Польшчы сканцэнтравалася на Украіне і адцягнуліся ад Беларусі — практычна ідэальнай для Крамля дзяржавы, якая прадстаўляе сабой напалову незалежную, але заўсёды верную сатрапію. Між тым, калі мы калі-небудзь сутыкнёмся з пагрозай расійскай агрэсіі, яна прыйдзе менавіта з тэрыторыі Беларусі (або Калінінградскай вобласці), а не Украіны. Нас не павінны падманваць пракіеўскія заявы Аляксандра Лукашэнкі і праявы яго незалежнасці ад Масквы, бо ў геапалітычнай гульні яго сатрапія — гэта адзін з самых заходніх расійскіх бастыёнаў.
«Rzeczpospolita» (Польшча)
Баланс сімпатый і антыпатый да Майдану (у Беларусі) выглядае блізкім да расійскага: справядлівай карай лічаць звяржэнне Януковіча 27,7 адсотка, дзяржаўным пераваротам — амаль удвая больш — 54,7. Здавалася б, лічбы для беларускага рэжыму цалкам суцяшальныя. Да таго ж выраслі і рэйтынг і паказчыкі эканамічнага дабрабыту. Але, як паказвае вопыт, чым радасней у Беларусі жыць, і нават чым лаяльней грамадзянін да прэзідэнта, тым больш ахвотна ён успамінае аб настальгічных ілюзіях. Ніякіх парадоксаў. Еўропа для грамадзяніна — гэта не каштоўнасці і лад жыцця, а дабрабыт без усялякіх разважанняў. Часы змяніліся: гэта калісьці пагаршэнне эканамічнай сітуацыі будзіла тугу па СССР. Цяпер, калі дрэнна і голадна, — хочацца ў Еўропу. Усе апошнія гады колькасць жадаючых аб'ядноўвацца з Еўропай паслядоўна і няўхільна расце, усё больш пераўзыходзячы колькасць прыхільнікаў Мытнага саюза. Лічбы, вядома, рэактыўная і эмацыйныя, як сам час, але тэндэнцыя для Лукашэнкі трывожная.
«Главком» (Украіна)