Жанчыны ў Саудаўскай Аравіі змогуць даведацца аб разводзе праз смс
У нядзелю ў Саудаўскай Аравіі ўступае ў сілу пастанова, закліканая пакласці канец практыцы «таемных разводаў», калі мужчыны не паведамляюць жонкам аб спыненні шлюбу.
Улады абавязалі суды апавяшчаць жанчын пра афармленне разводу па смс.
Праваабаронцы адзначаюць, што веды пра свой шлюбны статус дазволіць жанчынам лепш абараняць свае правы.
«Новыя захады дазволяць жанчынам абаранійь свае правы пры разводзе, — распавяла саудаўскі юрыст Нісрын аль-Гамдзі Блумбергу. — Гэта таксама гарантуе, што даверанасці, выдадзеныя да разводу, не будуць незаконна выкарыстаны».
«Многія жанчыны падавалі апеляцыі ў суд у сувязі з тым, што мужчыны проста не паведамлялі ім пра развод», — распавяла адвакат Саміа аль-Хіндзі мясцовай газеце Okaz.
Гэтая мера — частка маштабных эканамічных і сацыяльных рэформаў, якія праводзяцца наследным прынцам Махамедам бін Салманам. За апошнія месяцы жанчыны атрымалі права вадзіць аўтамабілі, наведваць футбольныя матчы і працаваць па некаторых спецыяльнасцях, якія раней былі даступныя толькі мужчынам.
Што саудаўскія жанчыны да гэтага часу не могуць рабіць
Нягледзячы на паляпшэнне сітуацыі з гендэрнай няроўнасцю ў краіне, саудаўскія жанчыны да гэтага часу не маюць права без дазволу мужчыны-апекуна рабіць мноства рэчаў. Сярод іншага ім забаронена самастойна:- падаваць заяву на пашпарт;
- з'язджаць за мяжу;- выходзіць замуж;- адкрываць банкаўскі рахунак;- рабіць планавую аперацыю;- пакідаць турму.
TUT.by