Затрыманая экс-мэр Славянска Нэля Штэпа

Экс-мэра Славянска Нэлю Штэпу канваююць ва ўпраўленне СБУ Харкаўскай вобласці для правядзення працэсуальных дзеянняў.



sztepa.jpg

Пра гэта паведамляе прэс-служба МУС Украіны.
«Нэлі Штэпе абвешчана аб падазрэнні ў здзяйсненні дзеянняў, прадугледжаных ч. 2 арт. 110 (замах на тэрытарыяльную цэласнасць і недатыкальнасць Украіны) КК», — паведамілі ў Авакава.
Акрамя таго, паводле паведамлення прэс-службы, праводзіцца праверка інфармацыі «аб пасобніцтве Штэпай дзейнасці ўзброеных баевікоў і тэрарыстычных груп на тэрыторыі Славянска і Славянскага раёна».
pravda.com.ua