ЗША. Тысячы амерыканскіх зняволеных выходзяць на свабоду
Амаль 6 тысяч чалавек, асуджаных за злачынствы, звязаныя з наркотыкамі, выходзяць на волю ў рамках праграмы міністэрства юстыцыі ЗША па скарачэнні колькасці зняволеных.
Фота www.tvc.ru
Частка з іх у пятніцу ўжо пакінула турму, астатнія будуць вызваленыя да аўторка. Аднак шмат каму з іх давядзецца прайсці курс лячэння ў рэабілітацыйных цэнтрах для наркаманаў.
Гэта адна з самых масавых амністый у гісторыі Злучаных Штатаў.
Амерыканскія ўлады вырашылі паменшыць турэмныя тэрміны асуджаным за негвалтоўныя злачынствы — гэта прыкладна палова вязняў, якія змяшчаюцца ў федэральных турмах.
Амаль траціна зняволеных, якія выходзяць на свабоду, — замежныя грамадзяне, якія, хутчэй за ўсё, будуць дэпартаваныя.
Паводле www.bbc.com