ЗША адпраўляюць флот да берагоў Паўночнай Карэі
На фоне росту напружанасці ў сувязі з паўночнакарэйскімі ракетнымі запускамі ўдарная групоўка амерыканскага флоту на чале з атамным авіяносцам «Карл Вінсан» атрымала загад вылучыцца ў заходнюю частку Ціхага акіяна.
«Пагрозай нумар адзін у рэгіёне застаецца Паўночная Карэя з-за яе неразумнай, безадказнай і дэстабілізуючай ракетнай праграмы і імкнення да ядзернай зброі»,— заявіў прэс-сакратар камандавання Ціхаакіянскага флоту ЗША Дэвід Бенхэм.
Ён назваў паход "Карл Вінсана" праявай прадбачлівасці і пастаяннай гатоўнасці.
Прэзідэнт Дональд Трамп раней заявіў, што не дазволіць Паўночнай Карэі стварыць ракеты, здольныя дасягнуць тэрыторыі ЗША, і што Вашынгтон, калі спатрэбіцца, вырашыць гэтую праблему самастойна.
У склад групоўкі ўваходзяць таксама крэйсер і два эсмінца, узброеных кіраванымі ракетамі.
Эскадра знаходзіліся ў раёне Сінгапура на шляху ў Аўстралію, але атрымала загад змяніць курс.
Авіяносцы класа «Німіц», да которых належыць «Карл Вінсан», даўжынёй каля 330 метраў і водазмяшчэннем 100 тысяч тон, нясуць на борце ў сярэднім па 80 баявых самалётаў, якія па ўдарнай моцы перавышаюць ВПС многіх дзяржаў.
Насуперак шматлікім рашэнням ААН, Паўночная Карэя сістэматычна праводзіць ракетныя выпрабаванні, як мяркуецца, імкнучыся абзавесціся зброяй, здольнай паразіць амерыканскую тэрыторыю.
Паводле рускай службы Бі-бі-сі