ЗША гатовыя ўжыць санкцыі да Сірыі, не чакаючы ААН

Пастаянны прадстаўнік ЗША пры ААН Нікей Хэйлі сказала, што Вашынгтон гатовы ўжыць меры ў адказ у Сірыі, не чакаючы рашэння Савета бяспекі ААН. ЗША ўскладаюць на рэжым Башара Асада адказнасць за ўжыванне хімічнай зброі ў правінцыі Ідліб.

syria_1.jpg

Хэйлі не ўдакладніла, як менавіта збіраюцца адказаць ЗША.
«Гэты агідны ўчынак асадаўскага рэжыму немагчыма пакінуць без увагі», — заявіў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп.
Францыя, якая падтрымлівае сірыйскую апазіцыю, згодна з тым, што мела месца сур'ёзнае ўжыванне хімічнай зброі, і заклікала да склікання надзвычайнага пасяджэння Савета Бяспекі.
Пастаянны прадстаўнік Францыі пры СБ ААН Франсуа Дэлатр назваў тактыку арміі Асада «разбуральным вар'яцтвам».
Шэраг краін, уключаючы Вялікабрытанію, на пасяджэнні Савета бяспекі асудзілі жаданне Масквы падтрымліваць Асада у што б там ні стала.
Раніцай у аўторак не менш 58 чалавек загінулі ў выніку бамбавання сірыйскага горада Хан-Шэйхун у правінцыі Ідліб, падчас якога, верагодна, была ўжыта хімічная зброя.
Сірыйскія ваенныя адмаўляюць выкарыстанне зарына, сцвярджаючы, што газ распылілі члены апазіцыйнай групоўкі «Хайят Тахрыр аш-Шам», звязанай з «Аль-Каідай».
Крэмль падтрымлівае гэтую версію. У сераду прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў заявіў, што ВПС Расіі працягнуць ўдзельнічаць у антытэрарыстычнай аперацыі ў Сірыі, якую вядуць ўрадавыя войскі Сірыі.
Аднак прадстаўнікі краін Захаду, сірыйскай апазіцыі і эксперты Арганізацыі па забароне хімічнай зброі (АЗХЗ) кажуць, што газ ужылі менавіта прыхільнікі Башара Асада.
Прадстаўнік апазіцыйнай Нацыянальнай кааліцыі Сірыі абвінаваціў урад у здзяйсненні бесчалавечнага злачынства і заклікаў Раду Бяспекі ААН неадкладна правесці расследаванне і прыцягнуць вінаватых да адказнасці.
Паводле BBC