ЗША. Лічбавая калыханка
У Сіліконавай даліне актыўна ідзе праца па стварэнні так званай «гігіены сну».
Сутнасць у тым, каб з дапамогай сучасных тэхналогій дапамагчы карпарацыям і фірмам кантраляваць паводзіны супрацоўнікаў у непрацоўны час. У вольны час ад супрацоўніка будуць патрабаваць весці здаровы лад жыцця. А самая галоўная задача — зрабіць так, каб супрацоўнік кампаніі добра высыпаўся і, адпаведна, прыходзіў на працу свежы і гатовы для працоўных подзвігаў.
Натуральна, узнікае пытанне: як можна дамагчыся такой ступені дыстанцыйнага кантролю за арганізмам? На гэты конт ёсць шэраг новых прарыўных ідэй. Напрыклад, супрацоўнік будзе рэгулярна дасылаць кіраўніку запісы свайго голасу, аналіз якога дапаможа высветліць, у якім ён стане.
І гэта толькі частка ноу-хау. У комплексе мы даведаемся пра іх у наступным годзе, калі плануецца прадставіць на рынак першы пакет «гігіены сну».
Паводле амерыканскай прэсы