Журналіста адправілі за краты на 9 гадоў

12 сакавіка Бакінскі суд па цяжкіх злачынствах прысудзіў да 9 гадоў агульнага рэжыму галоўнага рэдактара газеты "Хурал" Аваза Зейналы.



evez_184.jpg

Галоўны рэдактар газеты "Хурал" Аваз Зейналлы быў арыштаваны 28 кастрычніка 2011 года. Супраць яго ўзбуджана крымінальная справа па артыкулах "атрыманне хабару ў асоба буйных памерах"  і "вымаганне хабару з ужываннем пагроз".

У абвінаваўчым заключэнні адзначаецца, што галоўны рэдактар газеты "Хурал" Зейналы пагрозамі вымагаў у Гюляр Ахмедавай хабар у 10 000 манатаў. Галоўны рэдактар аспрэчвае абвінавачванні, і заяўляе, што яго арышт злучаны з прафесійнай дзейнасцю.

Былы дэпутат Гюляр Ахмедава сама знаходзіцца пад следствам пасля вядомага скандалу з відэазапісам, зробленым схаванай камерай, на якім дэпутатка сама вымагае хабар. Пасля з'яўлення ў сеціве відэазапісу, яе пазбавілі дэпутацкага мандата і пачалі следства. Ахмедава знаходзіцца за кратамі.

Інстытут свабоды і бяспекі рэпарцёраў (ІСБР)  рашуча асуджае прысуд Авазу Зейналы і лічыць справу галоўнага рэдактара цалкам сфальсіфікаванай.

"Сёння яшчэ адзін чорны дзень страшнага года для свабоды прэсы і меркаванняў у Азербайджане", — кажа старшыня ІСБР Эмін Хусэйнаў.— Справа Зейналлы з'яўляецца часткай шырэйшай стратэгіі, якая павінна прымусіць да самацэнзуры і садзейнічаць узросту страху сярод журналістаў і сродкаў масавай інфармацыі напярэдадні кастрычніцкіх прэзідэнцкіх выбараў".

З нагоды прысуду ІСБР прыняў адмысловую заяву, ў якой заклікае да неадкладнага вызвалення Аваза Зейналы.

Акрамя таго, ІСБР сур'ёзна занепакоены ростам колькасці азербайджанскіх журналістаў, якім вынесеныя працяглыя тэрміны зняволення па сфабрыкаваных абвінавачваннях. ІСБР лічыць, што выкарыстанне сістэмы крымінальнага правасуддзя для пакарання журналістаў за свабоду выказванняў супярэчыць Канстытуцыі Азербайджана і міжнародным абавязальніцтвам.

ІСБР заклікае прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева спыніць пераслед журналістаў, а міжнародныя арганізацыі — выказаць сваю рэакцыю на незаконнае рашэнне суда, які прыгаварыў журналіста да 9 гадоў зняволення.