Cустрэча з прафесарам Эльжбетай Смулковай
22 жніўня Лятучы ўніверсітэт ладзіць сустрэчу з чалавекам, які «увасабляе сабой польска-беларускае супрацоўніцтва ў сферы навукі і ў галіне дыпламатыі» — вядомай беларусісткай і славісткай, першым Надзвычайным і Паўнамоцным паслом Рэспублікі Польшча ў Беларусі, прафесарам габілітаваным Эльжбетай Смулковай.
Яе ўнікальны досьвед працы ў розных сферах, практыка даследаванняў памежных польска-беларуска-літоўскіх тэрыторый, шматлікія навуковыя, дыпламатычныя і проста чалавечыя кантакты дазваляюць ёй
глыбока асэнсоўваць тыя працэсы, якія фармуюць інтэлектуальную і культурную прастору сучаснай Усходняй Еўропы.
За філіжанкай кавы з прафесарам Эльжбетай Смулковай мы размаўляем пра актуаліі жыцця польскіх універсітэтаў, тыя выклікі, якія стаяць сёння перад універсітэцкай адукацыяй і навукай, пра сучасныя
тэндэнцыі ў развіцці гуманістыкі.
Запрашаем далучыцца да гутаркі. Сустрэча адбудзецца 22 жніўня ў кавярні «Лыжкі» (Камсамольская, 34). Пачатак а 18.30. Каардынатар сустрэчы Юлія Галіноўская:
+375297422040; Julia.hurska@gmail.com
Прапануем адно з інтэрв’ю з прафесарам Эльжбетай Смулковай.