Памёр праваабаронца Леанід Мархотка

У БХК Леанід Мархотка працаваў са студзеня 1998 года.

photo_2021_03_13_19_16_49.jpg

Памёр праваабаронца з Салігорска Леанід Мархотка.
У 1991 годзе быў адным з заснавальнікаў Беларускага незалежнага прафсаюза. У 1993 годзе стаў адным з арганізатараў Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў.
Актыўны арганізатар шахцёрскіх забастовак, пешага марша шахцёраў Салігорск – Мінск, адзін з удзельнікаў перамоў з урадам.
У 1996 годзе выступіў ініцыятарам стварэння інфармацыйна-прававых цэнтраў. Дадзеныя інфармацыйна-прававыя цэнтры дзейнічалі ў Беларусі да 2004 года
У БХК працаваў са студзеня 1998 года.
«Новы Час» выказвае спачуванні родным, сябрам і калегам Леаніда.