Патрыёту з Маладзечна Лявону Цімохіну патрэбна дарагое лекаванне
У Лявона Цімохіна — гісторыка, настаўніка, паэта, колішняга дэпутата Маладзечанскага гарсавету, які разам з аднадумцамі перайменаваў вуліцы ў горадзе і дамогся ўсталявання ў цэнтры Маладзечна помніка ахвярам сталінскіх рэпрэсіяў, — знайшлі анкалогію.

Спадару Лявону патрэбна дарагое лекаванне, паведамляе ў сваім Фэйсбуку палітык Павел Севярынец.
Калі вы вырашыце дапамагчы — найлепш пераводзіць грошы наўпрост:
Leanid Tsimokhin, Belarusbank, VISA 4255 2003 0444 0233 Картка да 06.2020
Лявон Цімохін — паэт, настаўнік, адзін з пачынальнікаў грамадскага руху ў Маладзечна і ініцыятар дэкамунізацыі горада. Улетку ён распавёў «Новаму Часу» пра тое, як быў усталяваны помнік «Пакутнікам за волю і незалежнасць Беларусі», пра Генадзя Карпенку, пра тое, як адбывалася адраджэнне горада.
Вершы Лявона Цімохіна можна пачытаць тут.