Сястра Васіля Быкава — у рэанімацыі
Жахлівую гісторыю нападу на Валянціну Быкаву у суботу ўвечары апісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку журналіст Глеб Лабадзенка.
«Патэлефанавала яе суседка, распавяла жах, у які цяжка паверыць. Учора зранку Валянціна Уладзіміраўна пачула нейкі шум у бакоўцы, выйшла паглядзець, у гэты момант атрымала моцны ўдар. Стала крычаць, нападнік стаў заціскаць ёй рот. У выніку зламаў некалькі рабрынаў і руку. Яна здолела выклікаць хуткую, цяпер яна ў рэанімацыі Вушацкай лякарні. У яе ўжо былі следчыя, міліцыя і кіраўніцтва райвыканкама. Удар быў ззаду, таму яна не пабачыла і не запомніла нападніка. Як сказала суседка, з хаты нічога не прапала — нападніка нешта спужала і ён уцёк.
Іншых падрабязнасцяў суседка не паведаміла. Заўтра яна ідзе пераведваць Валянціну Уладзіміраўну, тады занясе ёй тэлефон і будзе магчымасць з ёй пагутарыць», — апавёў Глеб Лабадзенка.
Праз два месяцы — у ліпені— Валянціне Уладзіміраўне споўніцца 90 год.