Беларуская гародніна на 80% складаецца з імпарту
З 3 лютага беларускія прадукты могуць даражэць ў залежнасці ад таго, якая доля імпарту закладзена ў іх цане.

Ёсць, да прыкладу, у айчынным халадзільніку увезеныя з Еўропы дэталі — значыць, цану можна падняць толькі на іх і не больш чым на працэнт росту курсу долара ці еўра ў параўнанні
з 18 снежня. Але і ва ўсіх беларускіх прадуктах доля імпарту таксама ёсць. Прычым падлічыць, колькі яна займае ў цане канкрэтнага памідора або пачкі ёгурта, многія вытворцы пакуль не могуць.
— У каўбасных вырабах, вэнджаніне, паўфабрыкатах доля імпарту складае каля 30%, — кажуць на прадпрыемстве, якое займаецца вырабам мясных прадуктаў.
— Сюды ўваходзяць кампаненты, якія ў Беларусі проста не вырабляюцца: бялковая сыравіна для кармоў, дабаўкі і спецыі для каўбас, упаковачныя матэрыялы. Ва ўсіх прадпрыемстваў, якія
працуюць з вытворчасцю мясных вырабаў, працэнт імпартнага складніка будзе прыблізна такім. Хоць усё залежыць ад глыбіні апрацоўкі. Калі прадпрыемства выпускае на продаж тушкі або мяса, доля імпарту ў
цане будзе меншай. Там харчовыя дабаўкі ўжо не патрэбныя.
— Мы дакладнымі падлікамі пакуль не займаліся. Гэта наогул складана зрабіць, таму што тавар у нас сезонны, а фактар сезоннасці ў пастановах не прапісаны, — кажа
эканаміст аднаго з агракамбінатаў, які займаецца вырошчваннем гародніны. — Але, калі прыкінуць, то ў цане канчатковай прадукцыі неімпартны складнік — гэта толькі
зарплаты работнікаў, яны займаюць каля 20%. Усё астатняе мы купляем за мяжой: і насенне, і ўгнаенні, нават чмялёў для апылення. У Беларусі іх разводзяць, але яны апыляюць не так добра, выгадна купіць
за мяжой.
ЛІЧЫЛКА «КП»
Дапусцім, кілаграм агуркоў каштуе 50 тысяч. Калі доля імпарту ў ім складае 80% (гэта значыць 40 тысяч ад агульнага цэнніка), то і падняць кошт можна толькі на гэтыя 40 тысяч. Прычым не больш чым
на 42% (на столькі вырас курс долара на сённяшні дзень у параўнанні з 18 снежня мінулага года, ужо заўтра гэты працэнт можа змяніцца). Атрымліваецца, пры такім раскладзе кілаграм агуркоў павінен
каштаваць не больш за 66800 рублёў. Аднак трэба ўлічваць яшчэ і тое, што падымаць цану можна толькі на тыя кампаненты, якія завезлі ў Беларусь пасля 18 снежня. Атрымліваецца, што на адной градцы
агуркі могуць каштаваць па-рознаму, калі адну палову апрацавалі сродкамі, увезенымі да 18 снежня, а другую — сродкамі, увезенымі пасля.
kp.by