Цэны на нафту маркі Brent у ходзе таргоў ўпалі ніжэй за 50 долараў за барэль
Гэта адбылося ўпершыню з 2009 года. Зараз ф'ючэрсы гандлююцца на ўзроўні ледзь вышэй за 50 долараў за барэль. За два дні падзенне катыровак склала амаль 10%.
Аналітыкі тлумачаць, што нафты на рынку занадта шмат. Да гэтага прывялі актыўная здабыча сыравіны ў ЗША, а таксама ў Расіі, дзе ў мінулым годзе быў устаноўлены рэкорд за ўвесь постсавецкі
перыяд. Акрамя таго, нядаўна пра намер павялічыць экспарт нафты ў 2015 годзе абвясціў Ірак.
На фоне зніжэння цаны нафты падае ў кошце расійскі рубель. Курс еўра на маскоўскай біржы да закрыцця таргоў напярэдадні вырас да 75 рублёў, а долар — да 63.