Даследаванне: толькі 34% беларусаў адчулі рост даходаў за апошнія паўгода
Горш за ўсё рэспандэнты BEROC ацэньваюць бягучы эканамічны стан краіны: 39% лічаць, што эканамічная сітуацыя пагоршылася.

BEROC у рамках маніторынгу эканомікі Беларусі прадставіў даследаванне «Хатнія гаспадаркі. Восень 2023», паведамляе сайт «Беларусы і рынак».
Асноўныя высновы даследчыкаў такія:
- Аднаўленне індэкса спажывецкай упэўненасці прыпынілася.
- Горш за ўсё рэспандэнты ацэньваюць бягучы стан краіны: 39% лічаць, што эканамічная сітуацыя пагоршылася.
- Колькасць людзей, якія ў кастрычніку 2023-га паведамілі аб зніжэнні сваіх даходаў за апошні месяц, дасягнула чарговага мінімуму і склала 30,7%
І толькі 34% беларусаў адчулі, што іх даходы выраслі за апошнія паўгода, паводле даных апытання хатніх гаспадарак.

Таксама на рынку працы Беларусі стала актуальнай праблема дэфіцыту кадраў.
«43% рэспандэнтаў адзначылі, што ў сферы, дзе яны працуюць, адчуваецца недахоп кадраў. З іх 70% мяркуюць, што недахоп кадраў утварыўся праз нізкія заробкі», пішуць спецыялісты BEROC.