Дзярждоўг Беларусі за 2015 год павялічыўся на 66,4%
Дзяржаўны доўг Рэспублікі Беларусь на 1 студзеня 2016 года склаў 328,6 трлн. рублёў і павялічыўся ў параўнанні з пачаткам 2015 года на 131,1 трлн. рублёў, або на 66,4%, паведамляе Міністэрства фінансаў.
Фота з сайта naviny.by
Знешні дзяржаўны доўг па стане на 1 студзеня 2016 года склаў 12,4 млрд. долараў ЗША, зменшыўшыся з пачатку 2015 года на 133,9 млн. долараў (з улікам курсавых розніц), або на 1,1%.
У студзені—снежні 2015 года прыцягнутыя знешнія дзяржаўныя пазыкі на 2 млрд. 172,9 млн. долараў ЗША: 1 млрд. 571,9 млн. долараў — урада і банкаў Расіі; 528,1 млн. долараў —
банкаў КНР; 72,9 млн. долараў — МБРР.
Пагашэнне знешняга дзяржаўнага доўгу з пачатку 2015 года склала 2 млрд. 16,4 млн. долараў ЗША: 1 млрд. долараў — еўрааблігацыі; 300 млн. долараў — урад Расійскай Федэрацыі; 353,1
млн. долараў — Еўразійскі фонд стабілізацыі і развіцця; 147,7 млн. долараў — банкі КНР; 75,9 млн. долараў — МВФ; 115,2 млн. долараў — банкі Венесуэлы; 20,9 млн.
долараў — МБРР; 3,6 млн. долараў — ЗША.
Згодна са звесткамі Мінфіна, унутраны дзяржаўны доўг па стане на 1 студзеня 2016 года склаў 97,4 трлн. рублёў, павялічыўшыся з пачатку 2015 года на 49,1 трлн. рублёў (з улікам курсавых розніц
— на 20,3 трлн. рублёў, у тым ліку за кошт змянення курсу беларускага рубля), або на 101,4%.
За студзень—снежань 2015 года размешчана ўнутраных валютных і рублёвых дзяржаўных аблігацый для юрыдычных і фізічных асоб (без уліку аперацый па абмене) на суму, эквівалентную 2 млрд. 137,5
млн. долараў ЗША, і 2 трлн. 152,9 млрд. рублёў.
У 2015 годзе кампенсавана валютных і рублёвых дзяржаўных аблігацый для фізічных і юрыдычных асоб (без уліку аперацый па абмене) на 399,5 млн. долараў ЗША і 2 трлн. 465,8 млрд. рублёў.