Мінімальную зарплату ў Беларусі павысяць да 330 рублёў

У беларускім урадзе падрыхтавана пастанова аб павелічэнні мінімальнай заработнай платы.

1000020_795950_big1_0.jpg

Як адзначыла міністра працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч, прапануецца ўстанавіць МЗП на ўзроўні 330 беларускіх рублёў, што складзе, паводле яе слоў, 95% мінімальнага спажывецкага бюджэту сям'і з чатырох чалавек на 2019 г.
Міністр падкрэсліла, на пасяджэнні Нацсавета па працоўных і сацыяльных пытаннях, што дакумент прайшоў усе ўзгадненні акрамя Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, якая лічыць неабходным устанавіць МЗП на ўзроўні 100% МБП, паведамляе прэс-служба ФПБ.
З 1 студзеня «мінімалка» была прызначаная ў 93,8% ад мінімальнага спажывецкага бюджэту, які дзейнічаў на той момант, і 87,7% ад дзеючага ў лістападзе. Гэта складае 305 рублёў.
Паводле naviny.by