На таргах попыт на долары ў 12 разоў перавышаў прапанову

Падчас таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы попыт на долары ў 12 разоў перавышаў прапанову.



torba_z_daliarami.jpg

Прапанова склалася на ўзроўні $6,5 мільёна, а вось попыт амаль дайшоў да $80 мільёнаў.
Было задаволена заявак на $58,3 мільёна.
Таргі доларам на некаторы час былі прыпыненыя, у выніку Нацбанк зафіксаваў курс 10930 рублёў, на 30 рублёў больш, чым на папярэдніх таргах. Упершыню з лістапада мінулага года афіцыйны курс вырас так моцна.
nn.by