Расія дасць Беларусі адтэрміноўку па дзейных крэдытах да 2016 года
Расія дасць Беларусі адтэрміноўку плацяжоў па дзейных крэдытах да 2016 года. Пра гэта гаворыцца ў матэрыялах сустрэчы ўрадаў дзвюх краін 29 верасня ў Маскве, перадае агенцтва ТАСС.
![cdd085679d611215a9d61ed9bbc5d38b.jpg cdd085679d611215a9d61ed9bbc5d38b.jpg](/img/v1/news/full/cdd085679d611215a9d61ed9bbc5d38b.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
"Дасягнутыя дамоўленасці аб адтэрміноўцы плацяжоў па дзейных крэдытных лініях да 2016 года, пры гэтым трэба адзначыць, што Беларусь выконвае свае бягучыя фінансавыя
абавязацельствы цалкам", — гаворыцца ў дакуменце.
Як вынікае з матэрыялаў сустрэчы, размова ідзе пра крэдыты ў 110 млн. долараў і 760 млн. долараў, пагадненні аб выдзяленні якіх былі падпісаныя ў сакавіку і ліпені гэтага года.
Марына Носава, БелаПАН