Рассельгаснагляд абураны рашэннем Беларусі дазволіць увоз свіней з Даніі
Рассельгаснагляд мае намер на ўзроўні Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) абмеркаваць пытанне, на якой падставе Беларусь дазволіла ўвоз свіней з Даніі.
«Мы не задаволены тым, што Беларусь дазволіла пастаўкі племянных свіней і свіней на дагадоўванне з Даніі і плануем у пятніцу абмеркаваць гэтае пытанне ў ЕЭК»,
— заявіў кіраўнік Рассельгаснагляду Сяргей Данкверт.
Ён абурыўся, што дазвол быў дадзена яшчэ ў лістападзе мінулага года, але Рассельгаснагляд даведаўся пра гэта толькі ў студзені.
«Без нашай згоды, без паведамлення партнёраў па Мытным саюзе датчанам дазволілі выкарыстоўваць расійскі ветсертыфікат, унёсшы ў яго змяненні, якія таксама не былі ўзгоднены»,
— сказаў Данкверт.
Дазвол беларускіх уладаў на ўвоз племянных свіней з Даніі дазваляе завяршыць і працягнуць шэраг праектаў па будаўніцтву і пашырэнню сучасных свінафермаў, а таксама выканаць загады Лукашэнкі і
ўрада па павелічэнні пагалоўя свіней.
afn.by