Саміт ЕС гатовы ўвесці новыя санкцыі супраць Беларусі
Лідары 27 краін ЕС асудзілі дзеянні Мінска па "інструменталізацыі мігрантаў і бежанцаў", у выніку чаго на мяжы з ЕС утварыўся гуманітарны крызіс, і аб'явілі аб гатоўнасці прыняць новыя санкцыі супраць Беларусі.
Пра гэта гаворыцца ў апублікаванай у чацвер заяве саміту ЕС. Лідары Еўразвяза таксама запатрабавалі забяспечыць бесперашкодны доступ міжнародным гуманітарным арганізацыям у Беларусь для дапамогі мігрантам, перадае ТАСС.
"Еўрапейская рада падкрэсліла важнасць найхутчэйшай рэалізацыі забаронных мер пасля зацвярджэння пятага санкцыйнага спісу і заявіла аб гатоўнасці прыняць новыя санкцыі ў выпадку неабходнасці", — гаворыцца ў заяве.
"Еўрасавет падкрэсліў важнасць забеспячэння бесперашкоднага доступу для міжнародных арганізацый у Беларусь і пашырэння гуманітарнай падтрымкі, а таксама садзейнічання вяртанню мігрантаў з Беларусі", — зазначаецца ў дакуменце. Удзельнікі саміту таксама заклікалі ўмацоўваць знешнія межы ЕС і змагацца з нелегальнай перавозкай людзей.
ЕС таксама заклікае вызваліць усіх палітвязняў і спыніць рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці і незалежных СМІ, а таксама заяўляе, што беларускі народ мае права абіраць прэзідэнта на новых, свабодных і справядлівых выбарах.
belmarket.by