Саўмін прызначыў новыя тарыфы на электраэнергію

Савет міністраў сваёй пастановай змяніў тарыфы на электраэнергію, паведамляе прэс-служба ўрада.

dog_3435827_1280.jpg


Напрыклад, аднаставачны тарыф электраэнергіі ў жылых дамах (кватэрах), абсталяваных электраплітамі, складзе 0,1218 рубля за 1 кВт / гадз. Дыферэнцыяваны тарыф па часавых перыядах будзе наступным: падчас мінімальных нагрузак (з 22:00 да 17:00) — 0,0853 рубля за 1 кВт / гадз., падчас максімальных нагрузак (з 17:00 да 22:00) — 0,2436 рубля за 1 кВт / гадз.
Тарыф на электраэнергію для ацяплення і падагрэву вады з далучанай (сумарнай) магутнасцю абсталявання больш за 5 кВт у перыяд мінімальных нагрузак (з 23:00 да 6:00) складзе 0,1003 рубля за 1 кВт / гадз., а ў астатні час сутак — 0,1863 рубля за 1 кВт / гадз.
Тарыф на электраэнергію пры выкарыстанні ў тым ліку для ацяплення і гарачага водазабеспячэння ў шматкватэрных жылых дамах, не абсталяваных ва ўстаноўленым парадку сістэмамі цэнтралізаванага цяпло-і газазабеспячэння і абсталяваных ва ўстаноўленым парадку электраплітамі, пры адсутнасці дадатковага электралічыльніка для ацяплення і падагрэву вады складзе 0,0687 рублёў за 1 кВт / гадз.
Гэтая пастанова набывае моц пасля яе афіцыйнага апублікавання. Пры гэтым дакумент мае зваротную сілу і распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, якія ўзніклі з 1 снежня 2018 года.
Як паведамлялася раней, уладзы дзяржавы задумаліся, куды выкарыстоўваць энергію, якую будзе выпрацоўваць Беларуская АЭС. У сувязі з гэтым было вырашана панізіць тарыфы на электрычнасць і выкарыстоўваць яе для ацаплення дамоў і падагрэву вады. 

euroradio.fm