Мікалай Статкевіч: Не ведаю, што рыхтуюць, — 411-ы артыкул ці "крытую"
За тыдзень на Мікалая Статкевіча складзена восем актаў. Ён пазбаўлены харчовай перадачы, кароткатэрміновага спаткання, адбыў трое сутак у ШЫЗА, а сёння змешчаны на два месяцы ў ПКТ.
Аб гэтым паведаміла жонка палітвязня Марына Адамовіч.
— 24 сакавіка Мікалай Статкевіч напісаў заяву аб адмове ад незаконнай працы па самаабслугоўванню. Гэту працу павінны выконваць усе зняволеныя па чарзе. Прыцягваць да яе выканання людзей могуць не больш, чым на дзве гадзіны на дзень. У дачыненні да Мікалая гэтыя нормы і па працягласці, і па аб’ёму перавышаліся ў дзесяткі разоў. Таму, адразу ж, як ён палічыў сваю задачу па дакументаванню парушэнняў заканадаўства ў калоніі выкананай, ад гэтага “ўзаконенага” здзеку адмовіўся.
Тыдзень на Мікалая штодня пісалі акты аб адмове ад працы. Ён ад тлумачэнняў адмовіўся, бо ўсё патлумачыў пісьмова ў заяве яшчэ 24 сакавіка. Потым пачалі выносіць спагнанні.
Пазбавілі харчовай перадачы, кароткатэрміновага спаткання, — а доўгатэрміновага нас пазбавілі адразу ж пасля этапавання ў Шклоў, — далі трое сутак ШЫЗА, а сёння — памясцілі яго на два месяцы ў ПКТ, то бок, памяшканне камернага тыпу. З ПКТ, адпаведна, і тэлефанаванняў не будзе. Усё гэта — менш, чым за тыдзень.
Аб умовах у ПКТ і ШЫЗА шклоўскай калоніі Мікалай Статкевіч распавядаў яшчэ ў 2011 годзе, калі апынуўся там упершыню. Сцены ў камеры пафарбаваныя цёмна-сіняй фарбай, там вельмі цёмна, дзённага святла няма. Лава вельмі нізкая, а столік — высокі. Калі сядаеш, стол аказваецца на ўзроўні падбародка. Па сведчанню палітвязня, там нічога не змянілася, хаця намеснік начальніка абласнога Упраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў у 2013 годзе запэўніваў яго, што зараз там усё пабеленае, у адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства.
Хіба, адмыслова адрамантавалі нешта, каб паказваць правяраючым? – мяркуе Марына Адамовіч.
— Ужо сёння, пакуль Мікалай знаходзіўся ў ШЫЗО, на яго склалі чарговы акт, хаця, нават пасля ўсіх пералічаных спагнанняў, яшчэ па пяці папярэдніх актах "за адмову ад працы" спагнанні не вынесеныя, яны не разгледжаныя.
То бок, цалкам верагодна, што колькасць спагнанняў будуць павялічваць, — кажа жонка Мікалая Статкевіча. — Вельмі верагодна, што рыхтуецца новая справа супраць Мікалая.
Кандыдат у прэзідэнты на мінулых выбарах Мікалай Статкевіч асуджаны на 6 год зняволення паводле абвінавачання ў арганізацыі беспарадкаў у дзень прэзідэнцкіх выбараў 19 cнежня 2010 году. Сваёй віны палітык не прызнаў і адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні. Пасля трох гадоў у магілёўскай турме, на пачатку 2015 году Мікалая Статкевіча перавялі ў шклоўскую калонію, дзе ён ужо адбыў больш за паўгады ў 2011 годзе.