8 новых брацкіх магіл ствараюцца ў Беларусі на мяжы з РФ. Каго там плануюць пахаваць?
Улады Беларусі ствараюць 8 новых брацкіх магіл. Расійскія праваабаронцы знайшлі цікавы тэндар на партале беларускіх дзяржзакупак.
Улады Беларусі маюць патрэбу ў васьмі новых брацкіх магілах. Гэта вынікае з афіцыйных даных партала дзяржзакупак. Тэрмін выканання канкрэтнай закупкі – з 28.04.2022 па 06.05.2022 года. Фармальна, закупляюцца паслугі па «дзяржаўнай рэгістрацыі стварэння зямельнага ўчастка для будаўніцтва і абслугоўвання месцаў пахавання (брацкая магіла)».
Фактычна, ініцыятар закупкі — Дзяржаўная ўстанова "Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Веткаўскага раёна" — шукае ўчасткі для арганізацыі новых брацкіх магіл.
Абнаўленняў па закупцы, звестак наконт заключанага кантракту ці пра выбар падраднай арганізацыі на момант падрыхтоўкі матэрыялу не знойдзена.
Брацкіх пахаванняў плануецца восем:
1. У аграгарадку Неглюбка ў 4 кіламетрах ад расійскай мяжы
2. У аграгарадку Хальч — 2 пахаванні
3. У аграгарадку Свяцілавічы — 2 пахавання ў 10 кіламетрах ад расійскай мяжы
4. У Шарсцінскім сельсавеце — 3 пахаванні (аграгарадок Навасёлкі на рацэ Прыпяць, тэрыторыя на ўсход ад аграгарадка Шарсцін, і ў самім гарадку)
Тлумачальнай запіскі ці нейкіх іншых тлумачэнняў закупка не ўтрымлівае.
Паводле SOTA