Беларускае войска хоча набыць 20 тысяч жэтонаў, якія выкарыстоўваюць для апазнання забітых
20 тысяч жэтонаў, якія выкарыстоўваюць для апазнання забітых і дапамогі параненым, збіраецца замовіць беларускае войска
На сайце дзяржзакупак з’явіўся тэндэр на 20 тысячаў індэнтыфікацыйных жэтонаў для вайскоўцаў, які праводзіць Міністэрства абароны Беларусі, піша Св*бода.
Кошт закупкі ацэньваецца ў 10 800 рублёў.
У дакументах да тэндэру сказана, што жэтон вырабляецца з алюмініевага сплаву ў выглядзе прамакутнай пласцінкі з закругленымі кутамі, надпісам «УС Беларусі», а таксама серыяй, нумарам і табліцай групы крыві і рэзус-фактарам. На гэта звярнуў увагу Антон Матолька ў тэлеграме.
Такія жэтоны выдаюцца тым вайскоўцам, якія служаць па кантракце і афіцэрам запасу.
Паводле сайту Міністэрства абароны, у краіне паводле кантракту служаць 7 тысячаў вайскоўцаў.
Такім чынам, калі дапусціць, што гэтыя жэтоны прызначаюцца для кантрактнікаў, то атрымліваецца, жэтонаў закупляюць у тры разы больш за ўсю колькасць вайскоўцаў па кантракце ва усіх Узброеных Сілах Беларусі.
Можа таксама стацца, што папросту запланаваная замена старых жэтонаў на новыя і робіцца закуп у запас.