Расія здымае ўзроставыя абмежаванні для службы ў войску па кантракце
Дзярждума Расіі адразу ў трох чытаннях, а затым і Савет Федэрацыі ў адзін дзень прынялі закон аб адмене ўзроставай мяжы для заключэння першага кантракту аб праходжанні ваеннай службы.
![cl81mvlt7orpr9uouaa8h55w0nvmkqky6doc5cue.jpeg cl81mvlt7orpr9uouaa8h55w0nvmkqky6doc5cue.jpeg](/img/v1/images/cl81mvlt7orpr9uouaa8h55w0nvmkqky6doc5cue.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Законапраект быў ухвалены ў трох чытаннях падчас аднаго пасяджэння, піша РБК-Украіна са спасылкай на Reuters.
«Сёння асабліва неабходна ўмацоўваць узброеныя сілы, дапамагаць Міністэрству абароны. Наш вярхоўны галоўнакамандуючы робіць усё, каб нашы ўзброеныя сілы перамагалі, і мы павінны дапамагчы», — заявіў спікер Дзярждумы Вячаслаў Валодзін.
Сёння паступіць на службу ў войска Расіі могуць расійцы ва ўзросце ад 18 да 40 гадоў і замежнікі ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў. З прыняццем новага закона не будзе ніякіх абмежаванняў для грамадзян працаздольнага ўзросту.