Ад моцнага ветру пацярпелі Мінск і яшчэ каля 150 населеных пунктаў Беларусі
Паводле аператыўных звестак, з-за парываў ветру (да 24 м/с) 13 красавіка пацярпелі Мінск і 148 населеных пунктаў у 28 раёнах Брэсцкай, Гомельскай, Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай абласцей. Пра гэта паведамляе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
![p11.jpg p11.jpg](/img/v1/news/full/p11.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота з сацсетак
Пашкоджаны дахі 111 жылых дамоў, 16 аб'ектаў сацкультбыту і 193 сельскагаспадарчыя пабудовы. Паводле звестак МНС, пацярпелых людзей няма.
Работнікамі МНС і іншых арганізацый праводзіліся работы па распілоўцы і ўборцы дрэў, якія ўпалі. Аварыйнымі брыгадамі вядуцца аднаўленчыя работы.
У Брэсце па вуліцы Герояў абароны Брэсцкай крэпасці, 59а, з-за парываў ветру адбылося падзенне цаглянай агароджы (даўжыня 18 м, вышыня 2,5 м) гаражнага спажывецкага кааператыву і гарадской
парковачнай стаянкі. У выніку пашкоджаны 10 прыпаркаваных легкавых аўтамабіляў. Пацярпелых няма.
![mtfskzfox5c.jpg mtfskzfox5c.jpg](/img/v1/userfiles/images/mtfskzfox5c.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![veter_garazh_pogranichniki_4.jpg veter_garazh_pogranichniki_4.jpg](/img/v1/userfiles/images/veter_garazh_pogranichniki_4.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Паводле звестак ДВА "Белэнерга", з 6 гадзін раніцы 13 красавіка да 6 гадзін раніцы 14 красавіка на тэрыторыі рэспублікі былі абясточаны 642 населеныя пункты. Па стане на 6.00
сённяшняга дня застаюцца без электразабеспячэння 40 населеных пунктаў. У кругласутачным рэжыме вядуцца работы па аднаўленні электразабеспячэння.
Як паведамілі ў МНС, моцны вецер захаваецца і сёння.
Аляксей Арэшка, БелаПАН