Алесь Міхалевіч — ужо зараз палітвязень. БХД патрабуе вызвалення экс-кандыдата ў прэзідэнты

Затрыманне Алеся Міхалевіча азначае, што рэжым у Беларусі не змяніўся ні на кроплю. Пра гэта заявіў сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі.



michalievicz_0809_1.jpg

«Пасля 11 кастрычніка беларускіх незалежных палітыкаў і грамадзян Беларусі чакаюць новыя рэпрэсіі. Алесь Міхалевіч з'яўляецца ўжо зараз палітвязнем, на які б працяглы тэрмін ён не быў затрыманы. Нам не трэба мець ілюзій наконт "лібералізацыі" і трэба быць гатовымі бараніць адзін аднаго і беларусаў ад новай хвалі рэпрэсій, якія ўлады могуць распачаць пасля заканчэння "выбараў"», — адзначыў ён. 

Разам з тым беларускія хрысціянскія дэмакраты патрабуюць неадкладнага вызвалення Алеся Міхалевіча і спынення крымінальнай справы супраць яго.


"Затрыманне на мяжы Алеся Міхалевіча з'яўляецца грубым парушэннем правоў чалавека і яшчэ адным фактам, які пацвярджае, што рэжым у Беларусі не змяніўся. Уся перадвыбарчая «адліга» — не больш за спектакль для замежнікаў, які мае скончцца 11 кастрычніка. 


Мы патрабуем вызваліць Алеся Міхалевіча, спыніць крымінальную справу і вярнуць яму ўсе правы", — гаворыцца ў заяве БХД