
Прычынай гэтага з'яўляецца працоўны канфлікт, які распачаўся тры месяцы таму. Прафсаюз работнікаў Міністэрства замежных справаў Ізраілю імкнецца дабіцца павялічэння заробкаў, паляпшэння ўмоваў службы ізраільскіх дыпламатаў за межамі краіны, а таксама стуруктурных пераменаў у самім МЗС. Паколькі Міністэрства фінасаў Ізраілю нічога не зрабіла дзеля задавальнення вышэйназваных патрабаванняў, з 24 чэрвеня прафсаюз работнікаў МЗС перайшоў да больш рашучых дзеянняў.
Такім чынам, з 24 чэрвеня амбасадай Дзяржавы Ізраіль, як і ўсімі ізраільскімі амбасадамі па ўсім свеце, прыпынена аказанне консульскіх паслуг грамадзянам. Выключэнне складаюць экстраныя выпадкі, калі вырашаюцца пытанні жыцця і смерці. Што тычыцца грамадзянаў, якія звярнуліся ў амбасаду напярэдадні прыпынення абслугоўвання па консульскіх пытаннях, дык супрацоўнікі консульскага аддзелу амбасады загаддзя паведамілі ім пра склаўшуюся сітуацыю і прапанавалі забраць дакументы.
Амбасада Дзяржавы Ізраіль выказвае шкадаванне, што ў цяперашні час не можа забяспечыць консульскае абслугоўванне грамадзянаў, і прыносіць ім прабачэнні за прычыненыя нязручнасці.