Анархісты правялі пікет у Мінску супраць «антысацыяльных ініцыятываў уладаў»
У панядзелак увечары мінскімі анархістамі на адной з ажыўленых вуліц Мінска быў праведзены пікет з мэтай інфармавання мінчан аб новых антысацыяльных ініцыятывах уладаў Беларусі.

Анархісты з банерам «Улада рабуе народ» скандавалі лозунгі: «От политиков толку нет — забастовка наш ответ!», «Платишь налоги
— протянешь ноги!», «Не хотим платить
ментам, паразитам и ворам!».
Адзін з удзельнікаў пікету выступіў перад мінакамі з прамовай, у якой выклаў пункт гледжання анархістаў на сітуацыю ў краіне і заклікаў людзей браць уладу ў свае рукі. Таксама ўдзельнікі пікету
раздавалі мінакам улёткі.
«Урад плануе павялічыць падатак з грамадзян, увесці падатак на беспрацоўных і пры гэтым павялічыць фінансаванне праваахоўных органаў, як гэта запланавана ў бюджэце на 2015 год. Мы,
анархісты, выступаем супраць такога рабавання народа. Кантраляваць і размяркоўваць бюджэт павінны тыя, хто сапраўды працуе, а не чыноўнікі, якім няма справы да нашых праблем. Наш выбар
— самакіраванне!», — піша сайт revbel.org