Арышты пасля пікету «Улада рабуе народ» у Мінску
Па меншай меры 4 чалавекі былі затрыманыя міліцыяй за апошнія 2 дні ў Мінску ў сувязі з пікетам супраць антысацыяльнай палітыкі дзяржавы, які адбыўся ў панядзелак.
Усіх затрыманых асудзілі па артыкуле 23.4 і 23.34 КаАП: «непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў» і
«парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў». Затрыманых асудзілі на розныя тэрміны адміністрацыйнага арышту ад 3 да 15 сутак. Затрыманні адбываліся на
працоўных месцах, у некаторых выпадках пры актыўнай дапамозе з боку начальства.
abc-belarus.org