Барыс Хамайда: ад чыноўніка ў аблвыканкаме да апазіцыянера
Барысу Хамайду, лаўрэату прэміі А. Адамовіча за актыўную бескампрамісную палітычную дзейнасць па абароне дэмакратыі і правоў чалавека, сёння споўнілася 74 гады.

Барыс Хамайда Крыніца: ПЦ «Вясна», spring96.org
Віцебскі дэмакрат
Барыс Хамайда адзначае дзень нараджэння. 8 студзеня найстарэйшаму віцебскаму
апазіцыянеру Барысу Хамайду споўнілася 74 гады. У Віцебску цяжка знайсці
чалавека, які не ведае спадара Барыса.
Ён прайшоў велізарны шлях: ад чыноўніка да дэмакратычнага актывіста. З 1997 года амаль кожны дзень Барыс Хамайда прыязджае ў цэнтр да так званага «сіняга дома» і распаўсюджвае тут незалежную прэсу.
Барыс Хамайда — лаўрэат прэміі Алеся Адамовіча за актыўную бескампрамісную палітычную дзейнасць па абароне дэмакратыі і правоў чалавека. Узнагароджаны медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.
Паводле www.polskieradio.pl