Баторый — кароль трэфаў, Ян Сабескі — пікаў. Якія карты друкавалі ў Гродне ў 1925 годзе
У Гродне сёння няма ніводнай цалкам захаванай калоды карт з мясцовай фабрыкі Лапіных, але дзякуючы прыватным калекцыянерам з Еўропы мы можам даведацца, з якіх гістарычных асоб малявалі каралёў.
Калекцыянеры з Нідэрландаў Мірыям і Ёоп збіраюць ігральныя карты з 1996 года. Гарадзенскую калоду ў добрым стане яны прыдбалі ў кастрычніку 2013 года на Ebay. Праўда, галандцам было вельмі складана зразумець, як называецца горад, у якім надрукаваныя карты: Grodno, Grodna, Hrodna ці Gardinas, ды высветліць, польскі ён ці беларускі. У выніку яны вырашылі, што карты правільна будзе лічыць польскімі.
Дзякуючы даведніку мытных пячатак немца Пітэра Эндэброка калекцыянеры даведаліся, што калода паступіла ў продаж каля 1925 года — пра гэта кажа выгляд штампу з надпісам “Stempel od kart do gry”. Сённяшнія ўладальнікі адзначаюць асаблівую прыгажосць карт і добрую іх захаванасць.+
Што ж за каралі патрапілі ў калоду?+
Гэта хай сабе і худзенькі, але ўсё ж Стэфан Баторый.+
У чырваў — класічны барадаты кароль, але ў кантэксце польскай гісторыі гэта, хутчэй за ўсё, Казімір Вялікі, пра якога кажуць, што застаў Польшчу драўлянай, а пакінуў мураванай.+
Тут нехта падобны да Жыгімонта Аўгуста.+
А ў пікаў, хутчэй за ўсё, Ян Сабескі. Вальты — хлопцы ў кунтушах, перапаясаныя каляровымі паясамі, з футрам і ў шапцы з пяром.+
Выявы карт з сайта dxpo-playingcards.com